Горад

Гродзенскі гісторык прапанаваў гораду новы брэнд. Зацаніце!

Распрацаваны праект брэнда Гродна гісторык Мечыслаў Супрон адправіў 3 чэрвеня ў гарвыканкам. Над ім гродзенец працаваў каля тыдня.

У красавіку для фарміравання адзінай стратэгіі прасоўвання турыстычнага патэнцыялу Гродна гарвыканкам аб’явіў конкурс на стварэнне гандлёвай маркі горада. Некалькі гродзенцаў адгукнуліся на прапанову, у тым ліку і гісторык Мечыслаў Супрон. Сваю працу ён выклаў у сацыяльныя сеткі.

«Я не толькі гісторык, але і дызайнер. Апошняй прафесіяй у жыцці карыстаўся не вельмі часта, але калі ўбачыў інфармацыю пра брэнд Гродна, вырашыў абнавіць свае веды і нешта зрабіць. Хай гродзенцы ацэняць», — распавёў Супрон.


Аснова кампазіцыі лагатыпа — стылізаваны надпіс «Hrodna». Пад ім змешчаны слоган «The city with soul», што ў перакладзе азначае «Горад з душой». Над надпісам алень святога Губерта.

«Душа Гродна — тыя нематэрыяльныя каштоўнасці, якімі славіцца наш горад. Гэта багатыя традыцыі і гісторыя, сівыя легенды і паданні, загадкі і таямніцы. Гродна мае сваю напаўторную атмасферу, якая чаруе кожнага, хто тут бывае.

Гродна — горад з тысячагадовай гісторыяй. Пры распрацоўцы эскіза лагатыпа мы абапіраліся, у першую чаргу, на традыцыяныя элементы, якія атаясамляюцца менавіта з гэтым горадам і яго культурай. Найбольш выразнай часткай распрацаванай намі кампазіцыі з’яўляецца стылізаваны герб горада Гродна — алень святога Губерта. Гэты геральдычны знак ужо некалькі стагодзяў з’яўляецца нязменным сімвалам нашага горада, сведчаннем яго славы і велічы", — дадаў гісторык.


Дасланыя прапановы гарвыканкам будзе разглядаць і ацэньваць з улікам меркавання спецыяльна створанай рабочай групы з прадстаўнікоў гродзенскага выканкама, профільных ВНУ, грамадскіх турыстычных аб’яднанняў, розных арганізацый, гісторыкаў і г. д. Таксама будзе праведзена грамадскае галасаванне па ўсіх дасланых варыянтах брэнда.

Па выніках праведзенай працэдуры дзяржаўнай закупкі са стваральнікам заключаць дагавор на перадачу выключнага права на турыстычны брэнд горада Гродна: эскіза лагатыпа, слогана і апісання канцэпцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024