У Гродне лабараторна пацверджаны два выпадкі адзёру. Эксперты раяць зрабіць прышчэпку

У Гродне на сённяшні дзень лабараторна пацверджаны два выпадкі адзёру. Адно з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў выяўлена ў студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце. Па папярэдніх дадзеных, інфекцыя была ўвезеная ў наш горад з тэрыторыі Азербайджана. Пад наглядам медыкаў зараз знаходзяцца ўсе, хто кантактаваў з хворымі. З падазрэннем на адзёр у Гродне шпіталізавана і некалькі студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта, паведамляе grodnoplustv.by.

— З пачатку года ў нас быў занос з Расіі, у нас быў заносз Польшчы, у маі ў нас здарыўся занос з Азербайджана і з гэтым выпадкам ужо было звязана 4 лабараторна-пацверджаных выпадкі адзёру. Таксама здарыўся занос у адным з інтэрнатаў купалаўскага ўніверсітэта. На сённяшні дзень там пацверджана лабараторна захворванне ў двух студэнтаў, — кажа Лілія Міклаш, загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Зараз у абласным цэнтры праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па лакалізацыі і ліквідацыі ачагоў адзёру. Нагадаем, у 2019 годзе ў Еўрапейскім рэгіёне назіраецца беспрэцэдэнтны рост гэтага захворвання за апошнія 10 гадоў. Эпідэмія імкліва распаўсюджваецца і ўжо ахапіла каля 14 еўрапейскіх краін, у ліку якіх нашы краіны-суседкі Украіна, Польшча і Літва. Таму медыкі рэкамендуюць, адпраўляючыся за мяжу ў такія рэгіёны, за некалькі тыдняў да паездкі абавязкова зрабіць вакцынацыю.

— Усім тым, хто плануе выезды летам за межы нашай краіны і не ведае свайго статусу прышчэплівання супраць адзёру, я б рэкамендавала звярнуцца ў тэрытарыяльныя арганізацыі аховы здароўя для таго, каб даведацца: прышчэплены яны супраць адзёру, ці не. Наш нацыянальны каляндар прадугледжвае дзве прафілактычныя прышчэпкі супраць адзёру. Прышчапляюцца у год і ў шэсць, — кажа Лілія.

Адзёр — адзін з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў. У зоне рызыкі, як дзеці, так і дарослыя, якія вірус пераносяць цяжэй. Пры першых сімптомах, а гэта: падвышаная тэмпература цела, сып, дрыжыкі, святлабоязь, варта неадкладна звярнуцца да лекара. Медыкі нагадваюць: галоўная абарона ад небяспечнай хваробы — прышчэпка. Дарэчы, праблем з вакцынамі ад адзёру ў Гродне няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024