Гродзенцаў запрашаюць на бясплатную сустрэчу з сэксолагам

Пагаварыць пра сэксуальнае жыццё сучаснага чалавека, а таксама задаць пытанні жадаючыя змогуць падчас адкрытай сустрэчы з урачом-сэксолагам ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» Андрэем Мельнікавым.

— Сёння ў нашай краіне тэма сэксу ўсё яшчэ застаецца табуяванай. Многія маладыя людзі ўступаюць у дарослае жыццё, атрымліваючы недакладную, няпоўную або перадузятую інфармацыю, якая негатыўна ўплывае на іх фізічнае, сацыяльнае і эмацыйнае развіццё, — кажуць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца ў рамках навучальнага гуртка «Аб сэксуальнасці і ўзаемаадносінах». Арганізатары просяць падрыхтаваць пытанні эксперту загадзя. Сустрэча пройдзе 31 мая ў 15.30. Удзел бясплатны. Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 30 мая (чацвер). Адрас месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024