У Кузніцы — НЗ з удзелам беларускага перавозчыка. Адбылася ўцечка хімічнага рэчыва

4 гадзіны (з 2:30 да 06:40) працавалі выратавальнікі Кузніцы ў экстраным рэжыме ў пятніцу, 24 мая. Гэта было звязана з уцечкай хімічнага рэчыва з беларускага грузавіка, паведамляе AutoGrodno.by са спасылкай на Isokolka.eu.

Ноччу выратавальнікам паведамілі, што з адной з бочак, якія перавозяцца на беларускім аўтацягніку, выцякае хімічнае рэчыва. На месца прыбыла шмат спецыяльных службаў з Саколкі і Кузніцы, а таксама дзве хімічныя выратавальныя каманды з Беластока.

Паведамленне з мяжы прыйшло ноччу ў 02:32. Паведамлялася, што з паўпрычэпа грузавіка выцякае невядомы хімікат. Пажарнай камандзе неадкладна паведамілі пра інцыдэнт. Ратавальнікі пазначылі зону бяспекі.

Першыя дзеянні пажарных складаліся з вызначэння небяспечнай зоны радыусам 50 метраў, распрацоўцы адной лініі пажаратушэння (у якасці гарантыі) і праверцы стану паветра з дапамогай даступных вымяральных прыбораў.

Так што гэта за рэчыва?

На падставе накладной, атрыманай ад кіроўцы, устаноўлена, што ў транспартным сродку знаходзілася 9 хімічных паддонаў, так званага «дапаможнага матэрыялу для тэкстылю», у бочках па 135 л, вагой каля 7 тон. Яшчэ 17 паддонаў з рэчывам, званым «тэкстыльныя фарбавальнікі, дапаможныя рэчывы для тэкстылю», у бочках па 135 л, вагой каля 13 тон.

У дакументах было пазначана, што вадкасць валодае раздражняльнымі і сэнсібілізіруючымі ўласцівасцямі для скуры і дыхальных шляхоў.

Сенсібілізацыя — набыццё арганізмам спецыфічнай падвышанай адчувальнасці да чужародных рэчываў-алергенаў. Яе могуць выклікаць бактэрыі і вірусы (іх антыгены і таксіны), хімічныя рэчывы, у тым ліку многія лекавыя сродкі, прамысловыя яды і г. д.

Пасля прыезду спецыялістаў з Беластока супрацоўнікі пажарнай аховы ў хімахоўнай вопратцы правялі лакалізацыю уцечкі. Вядома, што пацярпелых не было, не было і эвакуацыі людзей.

Чаму пачалася ўцечка?

Аказалася, што груз зрушыўся ў бок. Паддоны раздушылі і перавярнулі адзін з 135-літровых пластыкавых кантэйнераў, што і прывяло да ўцечкі каля 80 літраў рэчыва. Пасля збору і аналізу узораў было вызначана, што гэта сінтэтычны арганічны прадукт, які выкарыстоўваецца ў якасці флуарэсцэнтнага адбельвальніка або люмінафора.

Далейшыя дзеянні складаліся ў памяншэнні зоны да 10 м і разгрузцы пашкоджанага паддона. У той жа час, разлітае хімічнае рэчыва было сабрана з дапамогай сарбенту. Пашкоджаную бочку замацавалі і апячаталі, а забруджанае месца ачысцілі вадой.

Груз замацавалі транспартнымі стужкамі для далейшага руху па дарозе ў бок Беларусі.

У аперацыі прынялі ўдзел 20 пажарных і памежнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024