Гурт Dzieciuki прэзентуе новы трэк «Час касінераў» і хоча папулярызаваць Кастуся Каліноўскага

«Мы заклікаем паказаць разам, што народ, у імя якога Кастусь Каліноўскі ўзышоў на шыбеніцу, памятае свайго героя!», — кажуць музыкі. Увосень адбудзецца перапахаваньне паўстанцаў 1863−1864 гадоў, знойдзеных на Замкавай гары ў Вільні. Сярод іх тыя, хто ў якасьці пароля выкарыстоўваў словы «- Каго любіш? -Люблю Беларусь! — Дык узаемна!». Першы сярод іх — Кастусь Каліноўскі, піша tuzinfm.by.

Цяперашняя беларуская дзяржава ніяк не вызначыцца са сваім стаўленьнем да яго. Грамадзкая кампанія «Каліноўскі - наш герой» накіраваная на тое, каб дапамагчы ўладам зрабіць правільны выбар, бо як пісаў сам Каліноўскі: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа!». Да гэтай кампаніі далучыліся ўжо лэйбл БМА group, які ладзіць музычную кампанію «Uzajemna!/Узаемна!», вытворца патрыятычнай вопраткі LSTR, які выпусьціў новы прынт «Gloria Victis» і гурт Dzieciuki, які ў межах кампаніі прэзэнтуе сваю новую песьню «Час касінераў» на словы Алеся Чобата.

Лідэр гурта Алесь Дзянісаў распавядае, што напісаў яе ў час працы над сваім сольным альбомам «Кароткая гісторыя Беларусі». Але Алесь Чобат папрасіў яго не ўключаць гэтую песьню ў рэліз. Аўтар гэта патлумачыў тым, што гэта раньні верш і што ён занадта рамантычны і наіўны. Пры гэтым, не забараніў выкарыстоўваць песьню па-за межамі сольніка. На погляд Дзянісава яна вельмі добра ўпісалася ў будучы альбом гурта. Больш за тое — яна будзе фінальнай песьняй на ім.

Dzieciuki заклікаюць далучацца да кампаніі «Каліноўскі - наш герой» усіх неабыякавых беларусаў, каб годна прадставіць беларускі бок на ўрачыстасьцях, якія маюць адбыцца 2 лістапада 2019 году на віленскіх могілках Росы. Менавіта там будуць перапахаваныя парэшткі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў, якія былі забітыя ў Вільні ў 1863−1864 гадах. Кампанія складаецца з розных мерапрыемстваў. Больш падрабязна можна дазнацца праз суполкі ў сацсетках Facebook/ Укантакце/Instagram.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024