Стваральнікі валошкавага марозіва шукаюць дзяўчыну — твар брэнда. Ёй падораць поле валошак

«Белы полюс», стваральнікі марозіва з валошкамі, шукаюць дзяўчыну, твар брэнда. Яе імем назавуць валошкавае поле, а яшчэ падораць ёй абанемент у Батанічны сад і летні запас марозіва «Валошка», піша blizko.by.

Удзельнічаць у конкурсе могуць дзяўчаты ад 18 да 25 гадоў з васільковымі вачыма. Для гэтага трэба запоўніць заяўку і размясціць у инстаграм-профілі сваё фота з хэштэгам #явалошка да 31 траўня. Выбіраць будзе журы конкурсу — Міс Еўропа Марыя Васілевіч і прафесійны фатограф.

Валошкавае поле памерам у 250 квадратных метраў назавуць у гонар гераіні, або яна сама прыдумае клумбе назву. Калі валошкі вырастуць, «Белы полюс» падорыць дзяўчыне фотасесію на фоне тысяч блакітных кветак. Гаспадыня кветкавай паляны зможа ўвесь год наведваць Батанічны сад па безлімітным абанеменце. Яшчэ адным падарункам стане запас марозіва на цэлае лета — 100 пачкаў «Валошкі».

Імя пераможцы члены журы і стваральнікі марозіва «Валошка» абвесцяць у инстаграм-профілі @belypolus 5 чэрвеня.


Валошкавае марозіва знікла з продажу. Новая партыя будзе без фразы «Жыве Беларусь!» на пакунку


Валошкавае марозіва «Валошка» — пламбір з даданнем кветак валошкі і насення лёну ў жытнім кубачку. Гэтыя кампаненты — папулярныя культурныя сімвалы Беларусі. Задумка вытворцаў - стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст паспрабуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024