Гродзенцу, які рэпостнуў кліп Rammstein, вынеслі прысуд

Гродзенец Андрэй Галавенка распавёў Hrodna.life, што яшчэ ў пачатку мая крымінальную справу закрылі, а замест яе пачалі адміністрацыйную. У выніку за репост кліпа Rammstein ён атрымаў штраф — 1275 рублёў (50 базавых велічыняў).

Кліп Pussy нямецкага гурта Rammstein Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 мая 2019-га,
аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз прызнаў кліп забароненым да распаўсюджвання з-за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

На падставе экспертызы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.2 ст. 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). За гэта пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

«З-за тэрміну даўніны справу перавялі ў адміністрацыйную. Таксама мой працадаўца даў станоўчую характарыстыку з месца працы, — распавядае Андрэй. — У выніку 10 мая мне агучылі прысуд: абышлося штрафам у памеры 50 базавых. Прыйшлося яшчэ заплаціць за выдаткі суда і за праведзеную экспертызу. Добра, што ўсё так скончылася».

Усе сабраныя грошы пайшлі на адваката і штраф

Калі інфармацыя пра крымінальную справу стала публічнай, Андрэя падтрымалі многія беларусы. Хлопец прасіў дапамагчы сабраць грошы на адваката.

«Вялікі дзякуй усім тым, хто мне дапамог. Я не думаў, што людзі адгукнуцца і падтрымаюць мяне ў цяжкую хвіліну. Гэта вельмі прыемна, што ў нас ёсць такія людзі. Нават прадстаўнікі групы Rammstein выходзілі на мяне і гатовыя былі дапамагчы, але на той момант дапамога ўжо не была патрэбная. Усе сабраныя сродкі пайшлі на адваката і на пагашэнне штрафу. Раю ўсім на будучыню глядзець, што дадаваць у сацыяльныя сеткі. За ўсімі намі сочаць», — сказаў Андрэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024