Навіны

Гродзенскія выратавальнікі чысцяць гарадскія пляжы

Напярэдадні новага купальнага сезона ратавальнікі ТВВАД правялі падводнае абследаванне і чыстку акваторый гарадскіх пляжаў і купальных частак.

Ратавальнікі станцыі «Ласосна» распавялі, што падводнае абследаванне — працэдура не з лёгкіх.

«Намывае пясок, наносіць камяні, ну і не без чалавечых укладанняў смецця, покрыўкі, бітыя бутэлькі, пластык, пакеты… Дно вычышчана і штотыдзень аглядаецца вадалазамі. Калі вы нешта намацалі - камень які выклікае нязручнасць пры заходзе ў ваду, кавалак дрэва — скажыце выратавальнікам, яны ліквідуюць прыродныя „камяні“», — адзначылі ратавальнікі.

У Гродне і вобласці да летняга сезона, які адкрыецца 1 чэрвеня, падрыхтуюць 43 пляжа. На тэрыторыі Гродна будуць функцыянаваць пяць зон адпачынку на вадаёмах: цэнтральны пляж на Нёмане, пляжы на возеры Юбілейнае, лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Ласосна з пляжам і лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Пышкі з пляжам (сцежка здароўя). Неўзабаве запрацуе выратавальная станцыя і на базе адпачынку «Прывал». Там падрыхтавалі пляжную зону з усім неабходным для адпачывальнікаў і абсталявалі станцыю, якая адпавядае ўсім нормам. Новая зона адпачынку пачне працу ў бліжэйшы час.

На вадаёмах Гродна і вобласці ў сезоне будуць працаваць 9 выратавальных станцый і 17 пастоў ТВВАД. Акрамя іх па ўсім рэгіёне знаходзіцца 14 ведамасных станцый, якія належаць розным арганізацыям.

Неафіцыйны пляж на Нёмане ў Румлёва так і застанецца дзікім, нягледзячы на ​​тое, што там адпачываюць сотні гараджан.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024