Брытанскія зняволеныя будуюць дарогі для выратавання вожыкаў

Улады мужчынскай турмы каля горада Уттоксетер (Велікабрытанія) прыцягнулі тысячу асуджаных ратаваць вожыкаў: жывёлы гінуць пад коламі, трапляюць на атручаныя адходы і не могуць свабодна перасоўвацца праз пабудовы людзей.

Каб дапамагчы калючым, брытанцы пракапаюць у зямлі магістраль, па якіх звяркі змогуць падарожнічаць ад турмы да бяспечных раёнаў з ежай. Самі асуджаныя па такой шашы ўцякчы не змогуць — дарогі будуць па 12 сантыметраў у шырыню і вышыню, піша greenbelarus.info.

Турэмшчыкі спадзяюцца, што так яны дапамогуць спыніць выміранне вожыкаў: з 1950 года іх папуляцыя знізілася ад 30 мільёнаў да аднаго мільёна.

Сярод прычын эколагі называюць агароджы і сцены, якія абмяжоўваюць перамяшчэнне вожыкаў, а таксама ажыўленыя дарогі і выкарыстанне пестыцыдаў, якія могуць забіваць вожыкаў і іх ежу. Схему выратавання вожыкаў назвалі HMP Hog Gate («свіная брама»).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024