Навіны

У Смаргоні дэмантавалі Леніна. Абяцаюць вярнуць «яшчэ лепшым».

На цэнтральнай плошчы Смаргоні на Гродзеншчыне знеслі помнік Леніну перад будынкам райвыканкаму. Ленін стаяў тут з 1970-х. П’едэстал таксама дэмантавалі, піша s**boda.org.

Як паведамілі С**бодзе ў раённай камунальнай службе, Ленін мае вярнуцца на сваё месца ўвосень, калі ў горадзе пройдуць абласныя «Дажынкі», прызначаныя на 17 лістапада 2019 году. У рамках падрыхтоўкі да іх райвыканкам прыняў рашэньне адрэстаўраваць помнік Леніну.

youtu.be/p_IiJNFrz24

Выдаткі на гэтыя мэты не раскрываюцца, праект таксама. Пакуль скульптура знаходзіцца на базе раённай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Адмыслоўцы выказваюць думку, што аўтарам смаргонскага Леніна быў савецкі скульптар Сяргей Мяркураў — менавіта пад яго кіраўніцтвам былі створаныя шматлікія помнікі Леніну, Сталіну ды іншым камуністычным дзеячам па ўсім СССР.

У Беларусі ёсьць падобныя працы ў іншых гарадах, што дае падставу казаць пра тыповую форму. Падчас так званага «ўкраінскага ленінападу» былі зрынутыя тысячы такіх статуй, у тым ліку помнік работы Мяркурава на Бесарабскай плошчы ў Кіеве.

Помнік Леніну на высокім пастамэнце зьявіўся ў цэнтры Смаргоняў у 1972 годзе, апошнім часам ён быў моцна занядбаны. З усіх бакоў яго атачаюць культавыя збудаваньні: касьцёл сьвятога Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор XVI стагодзьдзя), хрысьціянскі адукацыйны цэнтар пры ім, а таксама праваслаўная Спаса-Праабражэнская праваслаўная царква на месцы разбуранай у Першую ўсясьветную вайну.

Смаргонскі Ленін ня ўнесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, з кожным годам ён выглядаў усё менш прэзэнтабэльна. Але адмовіцца ад савецкай спадчыны, якая ня мае ні мастацкай, ні культурнай каштоўнасьці, раённая адміністрацыя не захацела.

«Ленін у Смаргоні». Аўтар: смаргонскі мастак Андрэй Анро

На форуме Смаргонскай раённай газэты «Сьветлы шлях» некаторыя жыхары гораду выказваюцца за знос гэтага помніка і сьцьвярджаюць, што замест Леніна варта ўшанаваць, напрыклад, Станіслава Радзівіла, заснавальніка знакамітай «мядзьведжай акадэміі» ў Смаргонях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024