У Японіі імператар Акіхіта адрокся ад трона пасля 30-гадовага праўлення

У Японіі ў аўторак раніцай Акіхіта ў карычневых вопратцы і чорным галаўным уборы увайшоў у сінтаісцкі храм на тэрыторыі палаца ў Токіа, каб ушанаваць прамаці імператарскай сям'і — багіню сонца Аматэрасу — і паведаміць пра свой сыход багам, піша n*.by.

Сама цырымонія адрачэння ад трону прашла ў імператарскім палацы ў аўторак вечарам. Па паведамленнях СМІ, прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў прамову і падзякаваў 85-гадоваму імператару. Сам Акіхіта выступіў з апошнім словам.

Імператар афіцыйна сыйшоў ў адстаўку ў поўнач у аўторак, паклаўшы канец 30-гадовай эры Хэйсэй — «Дасягнуты мір». Ён больш не будзе выконваць ніякіх афіцыйных абавязкаў. Акіхіта нават не будзе прысутнічаць 1 мая на рытуалах па ўступленні на трон свайго старэйшага сына Нарухіта, каб не перашкаджаць новаму, 126-му імператару Японіі. З узыходжаннем на трон 59-гадовага Нарухіта пачнецца эра «Рэйва» — «Парадак і гармонія».

Аб адрачэнні імператара Акіхіта было афіцыйна абвешчана ў снежні 2017 года. Гэта першая такая падзея ў Японіі за больш чым 200 гадоў. Кіруючая там дынастыя лічыцца самым старажытным манархічным родам у свеце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024