У Гродзенскай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпела 200 чалавек

Толькі за папярэдні тыдзень — 81, сярод іх 23 дзіцяці, піша sb.by.

Больш за ўсё пацярпелых зарэгістравана ў Гродне і Гродзенскім раёне. Па словах энтамолага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціны Слізевіч, часцей за ўсё напады членістаногіх рэгістраваліся на тэрыторыі лясных масіваў, ускраінах населеных пунктаў, а таксама прыватных домаўладанняў у сельскай мясцовасці:

— Па выніках нашых абследаванняў найбольшая колькасць кляшчоў зафіксавана ў Гродне ў лесапарку Румлёва, урочышча Пышкі, Каложскім парку, Ласосна, а таксама на тэрыторыях лясных зон Іўеўскага, Свіслацкага, Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў.

У гэтым годзе першыя ўкусы былі зафіксаваныя ў канцы лютага. Ранняй актыўнасці спрыялі ўмовы надвор’я. Усяго у 2018 годзе да лекараў звярнуўся 6351 пацярпелы ад нападу кляшчоў, а ў 2017-м — 8316. На зніжэнне колькасці крывасмокаў ў прыродзе, тэрыторыях абследаваных аб’ектаў паўплывалі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, супрацьклешчавой апрацоўцы.

Медыкі нагадваюць, што кляшчы могуць стаць пераносчыкамі дзевяці небяспечных захворванняў, сярод якіх часцей за ўсё сустракаюцца Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт. Заражэнне можа адбыцца не толькі пры прысмоктванні, але і праз мікратраўмы пры зняцці кляшча, выпадковага раздушвання, пры пападанні на кан’юнктыву вока, пры ўжыванні некіпячонага казінага малака, прадуктаў яго перапрацоўкі. У мінулым годзе ў Гродзенскай вобласці Лайм-барэліёзам захварэлі 230 чалавек, клешчавы энцэфаліт — 50.

Пераносчыкі кляшчоў - мышы, дзікія жывёлы, птушкі. Каб не дапусціць распаўсюджвання членістаногіх на сваіх участках, неабходна сачыць за парадкам, рэгулярна скошваць траву, а таксама высаджваць расліны, якія будуць іх адпужваць — чабор, шалфей, каўказскі рамонак. Можна засцерагчы сябе ахоўнымі палосамі - перекопкай участка па перыметры, адсыпкай жвіру. Для асабістай абароны варта выкарыстоўваць рэпеленты.

Спецыялісты звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, што апрацоўку ад кляшчоў прысядзібных участкаў можна замовіць у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі па месцы жыхарства. Гэта можна зрабіць і самастойна, набываючы спецыяльныя хімічныя сродкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024