У Гродне адкрываецца летняя тэраса з міжземнаморскай кухняй

Рызота, крэветкі і мідыі будуць прадстаўлены сярод страваў на летняй тэрасе «Санвіна». Новая ўстанова робіць акцэнт на міжземнаморскай кухні і «сонечным» інтэр'еры. Яна адкрыецца на наступным тыдні на БЛК, 29а, піша vgr.by.

— «Санвіна» — гэта не проста летняя тэраса. Гэта гісторыя аб бясконцай любові да сонца, — распавялі ва ўстанове.

У ежы і закусках упор зробяць на простыя і свежыя прадукты — наведвальнікам прапануюць разнавіднасці іспанскай закускі тапас, супы, тартар з ялавічыны, салаты і іншае. Будзе вялікі выбар напояў, у тым ліку хатніх. Ва ўстанове адзначаюць, што меню не прывязана да якой-небудзь адной нацыянальнай кухні - ёсць магчымасць выбраць стравы некалькіх краін міжземнаморскага рэгіёну.

Для прахалодных і пахмурных дзён прыгатаваныя пледы і абагравальнікі. Працаваць тэраса будзе з красавіка па лістапад.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024