Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда

Калегіяй Міністэрства культуры 25 красавіка 2019 года прынята рашэнне аб наданні статуса «Культурная сталіца года» ў 2020 годзе гораду Лідзе Гродзенскай вобласці, піша kultura.by.

На працягу года ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шматлікія праекты, сярод якіх музейна-асветніцкі праект «Замак Гедыміна — сведка мінуўшчыны», маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва «Нетыпічны PARADIS», абласны фэстываль маладзёжных субкультур «Моладзевая хваля», адкрыты фестываль-конкурс мастацкай творчасці «Арт-тэрыторыя» і іншыя значныя культурныя мерапрыемствы.

— З'явяцца новыя сумесныя з рэспубліканскімі ўстановамі культуры праекты, пашырыцца супрацоўніцтва з рэспубліканскімі музеямі. Не выключаем і магчымасці правядзення фестывалю нематэрыяльнай культуры, які аб’яднае ўсю краіну. Яго аналаг не першы год існуе ў нашай вобласці - гэта рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гарадзеншчыны», — паведаміла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

На званне культурнай сталіцы краіны нараўне з Лідай прэтэндавалі Глыбокае, Горкі і Барысаў. Паводле ацэнкі спецыялістаў, інфраструктура, сетка ўстаноў культуры і аб’екты культурнай спадчыны Ліды занялі лідзіруючую пазіцыю ў свайго роду культурным спаборніцтве.

У райцэнтры навіну ўспрынялі з вялікай радасцю, але прызнаюцца — лічаць такое рашэнне заканамернасцю. Зусім не таму, што шчыра любяць родную Ліду, а таму, што ганарацца многім, што тычыцца культурнага жыцця іх горада.

Даведка

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаны культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта — пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» насіў Маладзечна, у 2017 годзе — Бабруйск, у 2018 — Наваполацк. Носьбітам ганаровага статусу 2019 года з’яўляецца Пінск.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024