Навіны

У Гродне вызначылі найлепшых маладых краязнаўцаў

22-я краязнаўчая гульня «Я этим городом храним» прайшла ў Гродне 25 красавіка. 28 каманд спаборнічалі за званне наймацнейшай. Школьнікам трэба было быць не толькі хуткімі, але і добра ведаць забытыя вуліцы, хто вызваляў Гродзенскую вобласць падчас апошняй вайны, знакамітых дзеячоў і шмат іншага з гісторыі горада.

«Я гэтым горадам захаваны» — штогадовая краязнаўчая гульня сярод школьнікаў. Асноўная частка праходзіць у цэнтральнай частцы горада. Удзельнікі некалькіх гадзін праходзяць кантрольныя кропкі і адказваюць на пытанні па гісторыі горада.

Сёлета для школьнікаў былі падрыхтаваныя новыя кропкі са складанымі пытаннямі. Асноўныя тэмы — зніклыя вуліцы горада, вызваленне Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і год малой Радзімы.

Пераможцамі гульні «Я гэтым горадам захаваны» ў 2018 годзе сталі вучні СШ № 13, другое месца заняла СШ № 20, трэцяе падзялілі гімназіі № 4 і СШ № 38. Пераможцы атрымалі прызы ад арганізатараў.

Гульня «Я гэтым горадам захаваны» існуе ў Гродне з 1997 года. За гэты час удзел у ёй прынялі тысячы школьнікаў. Некаторыя з іх пасля станавіліся гісторыкамі, журналістамі, краязнаўцамі і экскурсаводамі. Дзеці рыхтуюцца да конкурсу цягам усяго навучальнага года.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024