У Гродзенскай вобласці ўвялі забарону на наведванне лясоў. Улічвайце на выхадных

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ўжо закрыла для наведвання лясы Гродзенскай вобласці і ініцыюе ўвядзенне забароны па ўсёй краіне, паведаміла прэс-сакратарка ведамства Анастасія Дакучаева.

«Лясгасы па ўсёй краіне хадайнічаюць перад мясцовымі органамі ўлады аб увядзенні забароны на наведванне лясоў. Гэта звязана з тым, што, па стане на 25 красавіка, практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўстаноўлены 4 клас пажарнай небяспекі», — цытуе belta.by прэс-сакратарку.

Па стане на 12.00 25 красавіка Мінлясгас забараніў наведванне лясоў у 11 рэгіёнах Гродзенскай вобласці (Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Дзятлаўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Зельвенскогм, Слонімскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім), а таксама ў 7 рэгіёнах Мінскай вобласці.

«Што тычыцца астатніх рэгіёнаў, то гэта будзе залежаць ад хуткасці прыняцця рашэнняў мясцовымі райвыканкамамі», — дадала Анастасія Докучаева.

Увядзенне забароны мае на ўвазе поўную адмову ад наведвання лясоў (у тым ліку для шпацыраў, адпачынку на прыродзе і г. д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушальнікам забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф.

Паколькі ў многіх раёнах Беларусі бушуюць лясныя пажары, Мінлясгас размясціў на сваім сайце Карту забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь. Карта абнаўляецца ў пастаянным рэжыме.

Такія меры абмежавання ўводзяцца пры наступленні 4 класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я — калі стаіць гарачае, сухое надвор’е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа распачацца ад найменшай іскры.

Спецыялісты лясной аховы штодня патрулююць тэрыторыі ляснога фонду. Таксама за сітацыяй сочаць з дапамогай фотапастак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024