Лясны пажар пад Гожай патушаны, пункт пропуску «Прывалка» аднавіў працу

Як абвесцілі ў Дзяржпагранкамітэце, пункт пропуску «Прывалка» працуе ў поўным аб’ёме, пажар каля мяжы патушаны.

Пажар у лесе на палігоне патушаны. Лес гарэў па абодва бакі ад трасы Р42 Гродна — Гожа — мяжа Літоўскай Рэспублікі. Траса была перакрытая, пункт пропуску спыніў працу. Як паведамляе МНС, месцамі назіраўся верхавы пажар, які распаўсюджваўся ў бок дзяржаўнай мяжы. Для тушэння пажару было задзейнічана 346 чалавек і 70 адзінак тэхнікі.

У ваенным ведамстве сказалі, што 24 красавіка каля 12:00 на Гожскім палігоне загарэлася сухая расліннасць. Моцны вецер хутка разнёс полымя. У МНС паведамленні сталі паступаць днём: гарыць рэдкалессе на палігоне «Гожскі» ў Гродзенскім раёне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024