У Гродне страйкуюць таксісты: патрабуюць павышэння тарыфаў

Стыхійная сустрэча гродзенскіх таксістаў пачалася каля 14:00 на стаянцы ля ЖД вакзалу. Сабралася блізу 100 кіроўцаў, якія незадаволеныя цяперашнімі тарыфамі на перавозкі. Ніхто з іх на працягу некалькіх гадзін не прымае заказы ад дыспетчарскіх службаў.

Забастоўка закранула амаль усе службы горада. Ініцыятарамі акцыі сталі не кіраўнікі фірмаў, а група таксістаў. Яны выступаюць за павышэнне кошту сваіх паслуг. Прапануюць наступны тарыф: 5 рублёў да 3 км і 80 капеек за кожны наступны кіламетр. Зараз у большасці фірм таксі ўсталяваны тарыф 2 рублі 60 капеек да 3 км.

«Сённяшні тарыф на перавозкі такі жаласны, што кіроўцы не могуць ні зарабіць, ні адрамантаваць аўтамабіль. Шмат хто з нас стаў зарабляць 10−12 рублёў у суткі і гэта ненармальна. Іншы раз нават машыну няма чым заправіць. А тарыфы ўсталёўваюць не вадзіцелі або перавозчыкі, а дыспетчарская служба, якая да гэтага не мае ніякага дачынення. Яны проста пасярэднікі і зарабляюць на нас», — кажуць кіроўцы.

Вадзіцелі службаў таксі адзначаюць, што ўзняцце тарыфаў дасць магчымасць кіроўцам зарабіць, адрамантаваць аўтамабілі і пракарміць свае сем'і.

«Кіроўцаў ніхто не шануе. Прайшлі тыя часы, калі мы зараблялі. Студэнтам на таксі ўжо танней ездзіць, чым на грамадскім транспарце. Гэта нармальна? Усе хочуць якасныя паслугі, але за гэта ніхто не хоча плаціць. Дыспетчарская служба павінна мець 10% ад замовы. Чым будзе вышэй заказ, тым больш будуць зарабляць усе: як дыспетчар, так і кіроўцы. Правёз на 3 рублі, 30 капеек аддаў, але ніяк не больш, на 10 рублёў - 1 рубель аддай. Ніхто не забірае гэта ў дыспетчарскай службы, яны таксама павінны зарабляць. Але ўсё ўпіраецца ў тарыф, сёння ён проста жабрацкі. Людзі проста смяюцца з нас, як хочуць, так і выкарыстоўваюць. А паліва даражэе, як і абслугоўванне аўтамабіля», — дадалі таксісты.


«Заработок по 1000 баксов? Такого давно нет». Вспоминаем новейшую историю гродненских такси


Гродненские таксисты рассказывают, зачем приглашают друг друга на «огонёк»


Почему гродненские такси часто попадают в аварии? Объясняют директор и таксист






Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024