Судзілі лідарку Саюзу палякаў Анжаліку Борыс: зала перапоўненая, усім месцаў не хапіла

Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Гродна, паведамляе s**boda.org.

Фота: Інэса Тодрык-Пісальнік
Сярод прысутных палітык Аляксандр Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не змясціліся ў залі.
Фота: Андрэй Пачобут
Анжаліку Борыс судзяць за арганізацыю традыцыйнага кірмашу на Казюкі ў Гродне ва ўнутраным дворыку побач з польскім кансулатам 3-га сакавіка. Паводле пракурора, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).


hrodna.life/2019/04/10/starshyinyu-sayuzu-palyakau-buduc-sudzic/

Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ. Сёлета СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій.

У выніку, суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адказнасці — з-за нязначнасці правапарушэння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024