Пры культурным цэнтры «Фестывальны» ў цэнтры Гродна хочуць адкрыць кафэ. Памяшканне выставяць на аўкцыён

У культурным цэнтры «Фестывальны» неўзабаве з’явіцца аб’ект грамадскага харчавання. Знайсці ўласніка для будучага кафэ або рэстарана ў будынку на Тэльмана, 4 плануюць на адкрытым аўкцыёне, піша vgr.by.

Установа размесціцца на першым паверсе цэнтра і зойме плошчу ў 85 кв. метраў. З вокнаў будзе адкрывацца від на вуліцу Тэльмана.

Пачатковы кошт памяшкання складае 361 рубель, гэта менш чым 200 долараў. Таргі пройдуць 21 мая, распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Даведка

Раней у будынку на Тэльмана, 4 размяшчаўся аддзел крымінальнай міліцыі. Культурны цэнтр «Фестывальны» адкрылі падчас Фестывалю нацыянальных культур у чэрвені 2018 года. Там зрабілі музей Фестывалю і музей Гродна. Жамчужынай экспазіцыі стаў макет горада, які ўяўляе сабой сумесь розных эпох, пачынаючы ад таго, як выглядалі будынкі XII стагоддзя і заканчваючы сталінскай забудовай савецкіх часоў. Гэта вынік 10-гадовай карпатлівай працы вядомага гродзенскага краязнаўцы Ігара Лапехі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024