У гімалайскіх мядзведзяў з Гродзенскага заапарку ўпершыню нарадзілася медзведзяня. Відэа

У пары гімалайскіх мядзведзяў у Гродзенскім заапарку 19 студзеня ўпершыню з’явіўся малы. Мядзведзіца доўгі час аберагала медзведзяня і не давала спецыялістам зазірнуць у бярлогу. Гімалайскія мядзьведзі рэдка размнажаюцца ў няволі.

Аб папаўненні ў мядзведжай сям'і супрацоўнікі заапарка даведаліся па характэрнаму піску, які выдаюць медзведзяняты, заклікаючы маці. Разгледзець у цёмнай бярлозе малога вагой менш за 500 г. не ўдавалася даволі доўга. Зрабіць першае невыразнае фота медзведзяня змаглі толькі 30 студзеня, а добра яго разгледзець — толькі ў пачатку лютага, расказалі ў заапарку.

— Гэта сапраўды ўнікальная падзея, такога яшчэ не здаралася за ўсю гісторыю нашага заапарка. У іншых відаў былі малыя, у гэтага — не. У няволі мядзведзі вельмі рэдка абзаводзяцца малымі. Мы пакуль нават не ведаем яго пол. Думаю, калі ў бліжэйшы час будзе цёплае надвор’е, мы адкрыем вальер, можа Пенелопа выведзе яго на вуліцу, — распавёў дырэктар Гродзенскага заапарка Алег Жданкін.

«Месяцовы» мішка

Гімалайскіх мядзведзяў яшчэ называюць «месяцовымі» праз белую v-падобную паласу на грудзях. Яны ў адрозненне ад сваіх суродзічаў больш любяць лазіць па дрэвах. Асабліва ім падабаецца чаромха. У прыродзе «месяцовыя» мішкі нават ладзяць своеасаблівыя гнёзды на гэтых дрэвах, падмінаючы пад сябе галінкі, калі ягады спеюць.

Падрос і каштуе кашу з павідлам

Зараз медзведзяня ўжо падрасло, хоць спачатку малыя гімалайскіх мядзведзяў важаць менш за кiлаграм. Усю зіму мядзведзіца карміла яго малаком, цяпер малы пачынае каштаваць кашу з павідлам і «прыглядаецца» да замарожанага малака. Наогул «месяцовыя» мядзведзі ласуны, Пенелопа, напрыклад, вельмі любіць гарбуз, піша grodnonews.by.

- І Пенелопа, і тата медзведзяняці Том трапілі да нас з расійскага заапарка, цяпер ім па 8 гадоў. Яны добра прыжыліся і ўсім задаволеныя. Цяпер пара жыве паасобку, так будзе яшчэ доўга. «Месяцовыя» мядзведзіцы выхоўваюць сваіх медзведзянятаў да двухгадовага ўзросту, — распавяла навуковая супрацоўніца Гродзенскага заапарка Алена Лоск.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024