Перапрацаванае ядзернае паліва будуць вяртаць на захаванне ў Беларусь

Сцэнар абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе мець на ўвазе яго перапрацоўку ў Расіі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк 15 красавіка на форуме «Атамэкспа» ў Сочы, перадае belta.by.

«У нас прынцыпова ўсё было прапісана ў міжурадавым пагадненні па ўзвядзенні АЭС: мы вяртаем адпрацаванае паліва на расійскі бок для яго перапрацоўкі. Давайце запусцім станцыю і будзем адпрацоўваць міжурадавае пагадненне. У нас ёсць часавы калідор каля 10 гадоў. Таму канкрэтныя ўмовы: куды, калі, на колькі і што забіраць — гэта прапішам і ўжо будзем адпрацоўваць», — адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Раней разглядаліся тры варыянты абыходжання з адпрацаваным палівам. Два меркавалі яго перапрацоўку ў РФ (з улікам працяглага захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва ў Расіі ці Беларусі з вяртаннем і пахаваннем адходаў у Беларусі) і адзін — з захоўваннем ў Беларусі без адпраўкі ў РФ.

«Калі мы адпрацоўвалі стратэгію, вывучалі тры розных варыянты працы з адпрацаваным палівам, — растлумачыў намеснік міністра. — Вывучылі і выбралі:

  • захоўваем у сябе,
  • назапашваем 10 гадоў у басейне вытрымкі (крыху менш, можа быць),
  • калі набіраем пэўны аб’ём, тады грузім і вязем на перапрацоўку,
  • прадукты перапрацоўкі, гэта сусветная практыка, вяртаюцца да нас праз N-колькасць гадоў «.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расійскага праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.


hrodna.life/2019/04/05/pachausya-zapusk-pershaga-energabloka-aes/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024