Пасажырскі цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем на чыгуначным пераездзе ў Слоніме ў пятніцу, 12 красавіка, піша «Вячэрні Гродна».
Аварыя адбылася каля 10.00 12 красавіка на пераездзе па вуліцы Пушкіна. «Кіроўца легкавушкі з траўмамі шпіталізаваны», — распавялі БЕЛТА ў ДАІ рэгіёну.
Вядома, што склад рухаўся па маршруце Баранавічы — Гродна. У выніку сутыкнення машыну выкінула ў кювет, а кіроўцу легкавушкі заціснула ў салоне аўтамабіля. Каб яго дастаць, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. З рознымі траўмамі мужчыну шпіталізавалі. Падрабязнасці таго, што адбылося, высвятляюцца.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…