Былую школу пад Гродна можна купіць па цане новага смартфона

Каб прадаць будынак непрацуючай школы ў вёсцы Васілевічы Сапоцкінскага сельсавета, цану на аўкцыёне панізілі ўжо ў 60 разоў, піша «Вячэрні Гродна».

Спробы знайсці ўладальніка для двухпавярховага цаглянага будынка школы, якому сёлета споўнілася роўна 70 гадоў, працягваюцца з кастрычніка 2017 года. Тады за будынак прасілі мінімум 34 тысячы 182 рублі, але пасля пастаянных «уцэнак» у сувязі з адсутнасцю пакупнікоў пачатковы кошт аб’екта дасягнуў 23 базавых, што на сёння 586,5 рублёў, або 278 долараў. Таргі прызначаныя на 2 мая.

Па ўмовах аўкцыёну, у школе можна адкрыць аб’ект адміністрацыйна-гаспадарчага, гандлёвага прызначэння. Будучы ўладальнік атрымае ў права карыстання не толькі двухпавярховы школьны корпус плошчай 1,1 тысячы кв. м, але і дзве прыбудовы, хлеў, дэкаратыўны басейн, агароджу і камунікацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024