«Сюды можна ездзіць за сапраўдным хакейным відовішчам». Госці з Беластока дзеляцца эмоцыямі ад матчу ў Гродне

Аматарская хакейная каманда «Гусары» з Беластока прыязджала ў Гродна на першыя красавіцкія выходныя. За некалькі дзён госці сустрэліся з мясцовым «Авангардам» і пабывалі на трэцім матчы фінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Эмоцыямі ад паездкі ў Гродна гульцы падзяліліся з Hrodna.life.

Каманда «Гусары» прыехала ў Гродна ўпершыню. У Беластоку няма прафесійнага хакея, таму гасцям з Польшчы хацелася пазнаёміцца ​​з арганізацыяй гульні ў суседнім беларускім горадзе.У першы дзень «Гусары» сустрэліся з аматарскай камандай «Авангард». Гродзенцы выставілі два склады. Першы матч скончыўся з лікам 6:5, перамога засталася за гаспадарамі. У другім матчы ўжо палякі разграмілі іншы склад «Авангарада» з лікам 10:1. Пасля гульні госці адпачывалі ў начным клубе «База».

«Мы ўпершыню ў Гродне, скарысталіся бязьвізавым рэжымам. Уражаныя гэтым горадам, — распавядаюць хакеісты. — У суботу гулялі з мясцовым „Авангардам“, добры супернік. Бачна, што аматарскі хакей у Гродне на высокім узроўні. У нас у Беластоку хакей толькі на такім узроўні. Ёсць арэна на 700 месцаў, але яна не прыстасаваная нават для хакея, больш для шорт-трэка. Усе нашы гульцы працуюць у розных фірмах і прадпрыемствах, а позна ўвечары збіраемся на трэніроўкі. У нас у горадзе няма прафесійнай каманды, для гэтага патрэбныя грошы і добры трэнер, так што пакуль мы аматары».


У другі дзень госці з Польшчы наведалі трэці фінальны матч паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». У гэтай сустрэчы перамога засталася за мінчанамі — 2:1.

«У Гродне на хакеі добрая арганізацыя. Атмасфера прыемная, відаць што тут людзі жывуць гэтай гульнёй. „Нёман“ і „Юнацтва“ паказваюць добры хакей для фіналу. Мы ж падтрымліваем сваіх суседзяў. Агулам уражанні ад паездкі ў Гродна толькі станоўчыя: сюды можна ездзіць за сапраўдным хакейным відовішчам. У нас нават у польскай экстракласе няма такога, што паказваюць у Гродне», — дадалі хакеісты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024