Цягнікоў на Польшчу не будзе некалькі дзён. Рамантуюць чыгуначны мост праз Нёман

Паехаць цягніком на Брузгі і далей на Польшчу будзе немагчыма 16−17 і 23−24 красавіка. Сёлета на чыгуначным мосце праз Нёман праходзіць капітальны рамонт. Гэтымі днямі будуць працаваць рамонтнікі.

Цягам перыядаў рамонту на мосце дэмантуюць частку металаканструкцый, зрэжуць старыя заклёпкі і заменяць непрыдатныя элементы металічнай фермы на новыя. Акрамя гэтага, пакладуць новыя шпалы. Працы выконваюць пуцявікі з Ваўкавыска. Даўжыня моста большая за 200 метраў. Каб не закрываць яго на працяглы тэрмін, работы праводзяць паэтапна. Па словах галоўнага інжынера Ваўкавыскай дыстанцыі чыгункі Артура Вальчыка, зараз ідуць працы па замене металаканструкцый верхняй часткі і яны блізкія да завяршэння.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам сачыць за зменамі ў раскладзе на афіцыйным сайце арганізацыі або тэлефанаваць у Кантакт-цэнтр БЧ па адзіным нумары 105. Ад сакавіка званок даступны з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Чыгуначны мост праз Нёман пабудавалі ў пазамінулым стагоддзі падчас будаўніцтва Пецярбуржска-Варшаўскай чыгункі. У час Вялікай Айчыннай мост быў разбураны. У сучасным выглядзе адноўлены ў 1946 годзе. Зараз гэта асноўная чыгуначная сувязь рэгіёна з Заходняй Еўропай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024