Пад Лідай мужчына папярхнуўся ежай і памёр

У мінулую суботу, увечары, на станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі паступіў званок з вёскі Кавалі Ваверскага сельсавета. Жанчына паведамляла, што падчас ежы мужчына папярхнуўся і перастаў дыхаць. На выклік адправілася брыгада медыкаў. На жаль, да іх прыезду 32-гадовы мясцовы жыхар ужо не падаваў прыкмет жыцця. Была канстатавана біялагічная смерць пацыента.

Ад таго, што за ежай можна папярхнуцца, ніхто не застрахаваны. Таму рэдакцыя «Лiдскай газеты» звярнулася да загадчыцы станцыяй хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Ганне Сыманюк з просьбай даць параду, як паводзіць сябе ў такіх выпадках.

— Калі чалавек падавіўся ежай, наступаюць прыкметы ўдушша, не хапае паветра, яму неабходна тэрмінова аказаць першую дапамогу, — кажа Ганна Сцяпанаўна. — Раней лічылася, што трэба пастукаць пацярпеламу па спіне. Аднак гэта не прынясе належнага эфекту. Варта стаць ззаду пацярпелага, абхапіць яго рукамі, сашчапіўшы іх у замак пад рэбернай дугой, і моцна націснуць на жывот. Рух паўтарыць некалькі разоў, пакуль не вызваляцца дыхальныя шляхі чалавека. Калі пацярпелы страціў прытомнасць, неабходна пакласці яго на бок і таксама абедзвюма рукамі, абхапіўшы ззаду, націскаць пад рэбернай дугой.

Валоданне гэтымі нескладанымі прыёмамі і прымяненне іх у тэрміновым парадку пры неабходнасці дапамогуць выратаваць жыццё чалавека.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024