МТС павялічыць ёмістасць 4G-сеткі ў паўтара разы. Што гэта значыць?

У Беларусі да верасня МТС плануе пашырыць 4G-сетку ў паўтара раза. Колькасць базавых станцый з падтрымкай LTE па ўсёй краіне вырасце практычна на 50%.

Ёмістасць сеткі 4G павялічыцца ва ўсіх рэгіёнах. Новыя вышкі сувязі запрацуюць у буйных гарадах і райцэнтрах краіны. Зараз у Беларусі працуе больш за 1600 базавых станцый LTE, а да канца года іх будзе звыш 2400. З павелічэннем ёмістасці падвысіцца і прапускная здольнасць 4G-сеткі.

Частка новых базавых станцый будзе запушчана яшчэ да пачатку Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у краіне з 21 па 30 чэрвеня. Найбольш шчыльнае 4G-пакрыццё будзе арганізавана ў Мінску. Для большай якасці LTE-сетка ўжо цяпер працуе ў двух частотных дыяпазонах — 1800 і 2600 Мгц. У месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў сувязь будзе дадаткова ўзмоцнена, каб забяспечыць высокую хуткасць доступу ў інтэрнэт для вялікага ліку абанентаў.

«Мы будзем інтэнсіўна павялічваць ёмістасць 4G-сеткі для абанентаў на працягу года. Прычым многія станцыі будуць запушчаны да пачатку Еўрапейскіх гульняў, нацыянальным партнёрам якіх выступае МТС. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць LTE-сувязі, што асабліва важна для актыўных інтэрнет-карыстальнікаў, якія захапляюцца стрымінгавымі сэрвісамі і „цяжкім“ кантэнтам», — камэнтуюць у МТС.

МТС першым у краіне даў сваім абанентам доступ да 4G у снежні 2015 года сумесна з інфраструктурным аператарам beCloud. На бягучы момант сувязь чацвёртага пакалення даступная абанентам больш за сотню населеных пунктаў краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024