Навіны

Гродна стане пабрацімам Нур-Султана, а замест Чапаева паставяць Назарбаева

Спіс гарадоў-пабрацімаў Гродна пашырыцца сёлета на яшчэ адзін. Першы пабрацімам у Казахстане стаў горад Нур-Султан, які яшчэ нядаўна называўся Астана.

Нагадаем, Астану перайменавалі пасля таго, як шматгадовы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў з пасады прэзідэнта.

Чакаецца, што афіцыйна Гродна і Нур-Султан стануць пабрацімамі летам, калі ў Гродна прыляціць вялікая казахстанская дэлегацыя.

Каб адзначыць знакавую падзею, дэлегацыя плануе прывезці з сабой падарунак – помнік Нурсултана Назарбаева. У аддзеле ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама ўжо прапанавалі для помніка нядаўна вызвалены пастамент на вуліцы Васілька, дзе нядаўна стаяў Чапаеў. Як вядома, Васіль Іванавіч туды не вернецца, а адправіцца на “пенсію” ў музей.

Ёсць у гэтай замене помнікаў і элемент эканоміі: апошнія літары абодвух прозвішчаў паўтараюцца, таму фрагмент “аев” можна ўзяць са старога подпіса.

У гарвыканкаме зараз актыўна абмяркоўваюцца варыянты помніка, які можна падарыць у адказ жыхарам Нур-Султана. Паколькі тыя дараць помнік яшчэ жывога чалавека, лагічна адказаць тым жа. А паколькі былых прэзідэнтаў у Беларусі яшчэ няма, ідэолагі прапануюць падарыць сціплы помнік Віктара Лісковіча – намесніка старшыні аблвыканкама Гродна.

Калі вы дачыталі да гэтага моманта, то раім звярнуць увагу на дату ў календары.

Падзяліцца
Меткі: жарты

Апошнія запісы

Мэр літоўскага горада прапанаваў правесці водны шлях па Нёмане – эколагі супраць

Мэр літоўскага горада Алітус прапанаваў пабудаваць новы водны шлях па Нёмане - цяпер ён шукае…

24 лютага 2026

У Гродзенскай вобласці КДБ выклікае сваякоў эмігрантаў

У Гродзенскай вобласці КДБ выклікае сваякоў палітычных эмігрантаў, якія пераехалі ў Польшчу. "Гутараць пра жыццё",…

24 лютага 2026

Дзе ў Гродне купіць кветкі да 8 сакавіка? З’явіўся спіс адрасоў

Гандляваць кветкамі ў Гродне будуць у Ленінскім і Кастрычніцкім раёне - адрасы ўжо зацвердзілі, паведамляе…

24 лютага 2026

На Скідзельскім рынку ў Гродне адрамантуюць дах

Дах будынка Цэнтральнага рынку ў Гродне адрамантуюць. Выканаюць комплекс аднаўленчых работ, каб ліквідаваць дэфекты і…

24 лютага 2026

Гродзенцу з міядыстрафіяй Дзюшэна ўвялі патрэбны прэпарат у дубайскай клініцы

Гродзенцу Ваню Сцяцэнку з міядыстрафіяй Дзюшэна ўвялі неабходны прэпарат за $2,9 млн. Навіной падзялілася мама…

23 лютага 2026

Над бамбасховішчам і з самым вялікім пано. У Гродне прадаюць корпус «Радыёхвалі»

У Гродне на аўкцыён выставілі былы корпус для мерапрыемстваў завода «Радыёхваля» на скрыжаванні вуліц Горкага…

23 лютага 2026