«Раён для жызні»: Альшанка ўвайшла ў зону малога памежнага руху

Нечакана для многіх беларускія ўлады запусцілі даўно абяцаны малы памежны рух з Польшчай. Аднак — ва ўрэзаным варыянце — толькі для зарэгістраваных у вузкай паласе 12,5 км ад мяжы. Такім чынам у спіс шчасліўчыкаў патрапілі жыхары гродзенскай Альшанкі.

Праўда, гэта нават не ўся Альшанка, а толькі адзін квартал паміж вуліцамі Орды, Багушэвіча, Караткевіча і Агінскага. Іншым проста не пашанцавала — дамы знаходзяцца за ўяўнай лініяй 12,5 км ад мяжы.

На гэту падзею ўжо адрэагаваў польскі бізнес. Напрыклад, «Карта Альшанца» з’явілася ў папулярнай сетцы дыскаўнтараў «Бедронка» акурат да 1 красавіка. «Бедронка» — першая крама, якую сустракаюць беларусы ў Польшчы, таму выпуск асобнай карткі лаяльнасці для гасцей з Беларусі быў справай часу.

Жыхары Альшанкі актыўна абмяркоўваюць сваё новае «бязвізавае» жыццё і магчымасці, якія ў іх з’явіліся. Паводле інфармацыі з Viber-чатаў раёна, нават мясцовы ксёндз атрымаў у пашпарт рэгістрацыю па адрасе парафіі, хоць у касцёле няма жылых памяшканняў. Гэта нібыта мае спрасціць яму важную задачу «ганяць на Польшчу». Па яго слядах ужо ідзе бацюшка з суседняй царквы, якая таксама патрапіла ў зону малога памежнага руху.

Акрамя Альшанкі ў зону патрапілі таксама «Аэрадром Караліно» і АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». Яны спадзяюцца на масавы наплыў жыхароў польскіх вёсак Чупрынава, Кругляны і Кундзін. На жаль, вёска Разадранка ў зону не патрапіла.

Калі вы дачыталі да гэтага моманту, звярніце ўвагу на дату на календары.

Падзяліцца
Меткі: жарты

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024