JAZZ STORIES вяртаюцца ў Гродна. Сярод першых гасцей сезона — Павал Аракелян ды іншыя джазавыя легенды Мінска

19 мая ў Музеі гісторыі рэлігіі стартуе новы сезон штомесячнай нядзельнай музычнай гасцёўні «Jazz stories» з Аляксандрам Краўчуком. Сёлета праект стане міжнародным і больш інтэрактыўным. Слухачоў чакае шмат аўтарскай музыкі і музычных хітоў XX стагоддзя ў выкананні вядучых джазмэнаў Беларусі і Літвы, а таксама кава, асвяжальныя напоі і слодычы.

Сезон новых джазавых гісторый пачнецца 19 мая, на Замкавай, 16, ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі. Пачатак у 18.00. Гродзенцы сустрэнуцца з чацвёркай джазавых музыкаў Мінска — Паўлам Аракелянам, Дмітрыем Хаменкам, Людмілай Крукоўскай і Аляксандрам Сапегам. Кожны ўдзельнік валодае ўласнай манерай гучання, непараўнальным стылем выканання і з’яўляецца заснавальнікам джазавай школы Беларусі.

www.youtube.com/watch?v=cxj5kxJOfqE

Наступныя сустрэчы ў музычнай гасцёўні JAZZ STORIES будуць ісці цягам лета і восені.

16 чэрвеня — Vilnius Jazz

www.youtube.com/watch?v=j6iFOUuZTJ8&feature=share

Сумесны міжнародны джазавы праект беларускіх і літоўскіх музыкаў.
Гродзенская публіка стане сведкам зліцця двух магутных музычных культур. Літоўская джазавая школа мае моцныя карані і традыцыі яшчэ з часоў СССР. Беларускі джаз — значна маладзейшы, але ўпэўнена крочыць побач з карыфеем.
У складзе:
Гінтарас Шулінскас (гітара), Владыславас Клімовіч (кантрабас), Аляксандр Краўчук (саксафон), Ігар Гіро — клавішныя, Дзмітрый Драгун (барабаны)

21 ліпеня — La Mamounia jazz trio і Раман Шыманец

Высокапрафесійны калектыў маладых музыкаў Мінска.
Кожны з удзельнікаў мае велічэзны досвед працы ў беларускай музычнай індустрыі. У рэпертуары La Mamounia jazz trio ўся яркая палітра стыляў джазавай музыкі, а уладны саксафон Рамана Шыманцы раскажа сваю гісторыю.

www.youtube.com/watch?v=7hLDsbrWPDo&feature=youtu.be

18 жніўня — GreenStream

Заснавальнікам і лідэрам з’яўляецца джазавы гуру, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў кантрабасіст і бас гітарыст Уладзімір Бялоў, сумесна з беларускім зоркай джазавага вакалу Яўгеніяй Лятун. Праект ''GreenStream'' існуе больш за 20 гадоў, уключае ў сябе рознахарактарных музыкаў джазавай сцэны.

www.youtube.com/watch?v=Zkhet3gDZrg

15 верасня — OpTeamist Project, закрыццё сезона

Музычны фьюжн праект беларускага гітарыста Паўла Трыпуця, які грае ўласную музыку ў стылі fusion, funky, rock, instrumental. Неаднаразовыя пераможцы конкурсу Рок Заяўка, зборнік «ПАЛЯВАННЕ! -77», Yamaha E-BAND COMPETITION 2017.
У складзе групы прафесійныя музыкі, аб’яднаныя агульным цікавасцю да творчасці і эксперыментаў.

Інфа лінія, замова квіткоў: 8 (0152) 740 272; +375 297 771 592 МТС; +375 293 033 844 Velcom

Кошт квітка 10 руб, тэл касы 8 (0152) 744 889

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024