Навіны

«Такая доўгая зіма». Слухайце першы за 15 гадоў новы студыйны альбом Віктара Шалкевіча

Гэтай падзеі прыхільнікі гродзенскага музыкі чакалі 15 гадоў. Шалкевіч запісаў студыйны альбом новых песень ды яшчэ ў поўным гуку. Рэліз выйшаў падвоеным з 14 гітамі выканаўцы ў дадатак. Інтэрнэт-прэм'ера на TuzinFM!

Пра свой намер наведаць студыю, каб запісаць альбом Віктар Шалкевіч абвесціў яшчэ пяць гадоў таму. Але далей за прэзентацыю канцэртных версіяў новых песень справа за гэты час так і не даходзіла. Папярэднія два альбомы гродзенскага барда «Шчаслівая сямёрка» (2010) і «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) таксама ўяўлялі з сябе канцэртныя запісы.

Віктар Шалкевіч, канцэрт да 60-годдзя ў Гродне
І вось нарэшце на 60-годдзе музыкі пабачыў свет падвоены CD «Такая доўгая зіма» з новымі запісамі і даўнімі гітамі. Усяго ў рэліз увайшлі 33 трэкі - 9 з іх зусім новыя, якія запісваліся ў студыі кляштару ў Баранавічах. Да кожнага з іх музыка запісаў яшчэ прадмову. А ў другі дыск увайшло 14 абраных гітоў Шалкевіча, якія ў свой час былі запісаныя і зведзеныя ў студыі «Радыё Беласток». Адмыслова да прэзентацыі на TuzinFM аўтар альбому падрыхтаваў прадмову.


Хіба гады з паўтары таму да мяне падышоў вядомы гродзенскі журналіст, грамадскі дзеяч і проста харошы чалавек, Павел Мажэйка, дырэктар Цэнтра гарадскога жыцця, і запрапанаваў мне да майго 60-гадовага юбілею выдаць альбом…

Альбом запісваць вельмі цяжка. Арганізацыйных пытанняў больш, чым творчых адказаў - з кім, калі, дзе, за якія грошы, што, хто будзе рабіць вокладку, дзе друкаваць дыскі, ці добра сыграе той ці гэты? Але грошы знайшліся, і якраз на дзевяць песень…

З вопыту працы над папярэднімі альбомамі ведаеш адно — важна ўсіх пазбіраць, сустрэць, напаіць, накарміць, прымусіць зайграць тое, што ты хочаш, з другога ці трэцяга дублю, аддаць ганарар, пасадзіць на бліжэйшы цягнік ці ў аўтобус і адправіць дахаты.

Тое, што ты там наспяваеш — гэта на апошнім месцы… Галоўнае — калектыў…


«Зянон Пазняк дагэтуль на мяне пакрыўджаны». Барду і акцёру Віктару Шалкевічу — 60 гадоў


Ёсць у файным горадзе Баранавічы пры кляштары айцоў вербістаў студыя гуказапісу, стварэнне якой дабраславіў сам кардынал Казімір Свёнтак, а парадку там пільнуе Вечаслаў Банкевіч, Слава, вельмі чуйны музыка і выдатны гукарэжысёр. З ім мы згаварыліся, што будзем працаваць, і Слава ўзяў на сябе адказнасць за музычны бок, тым больш што ў яго меўся цэлы спіс харошых студыйных баранавіцкіх музыкантаў, сяброў і знаёмых.

Вось мы і запісалі дзевяць твораў, і атрымаўся альбом. Альбом падвойны — апрача новых песень, на другім дыску сабраныя чатырнаццаць найлепшых старых баладаў…

Канцэпцыя ягоная ў ім жа і выкладзена — перад кожнаю песняю я распавядаю, чаму яна і нашто яна.

Прыемнага праслухоўвання!


«Гэта голас Гародні». Гродзенцы расказалі, што для іх значыць Шалкевіч


Віктар Шалкевіч — «Такая доўгая зіма» (2019)

У запісе ўзялі ўдзел:

Віктар Шалкевіч — музыка, словы, сьпеў, гітара

Віктар Грышук — сола-гітара

Анатоль Кандыба — клявішныя, майстарынг

Натальля Трухан — скрыпка

Фота — Ільля Гелей

Графічны дызайн - Зьміцер Гупянец

Прадусар — Павал Мажэйка


Віктар Шалкевіч знайшоў сваякоў у Расіі, высланых з Беларусі 120 гадоў таму за веру

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024