Навіны

Глядзіце, які будынак з’явіцца на Урыцкага побач з КДБ

У сеціве з’явіліся фатаграфіі будучага медыцынскага цэнтра на Урыцкага, 5. Для будаўніцтва цэнтра працоўныя разабралі аварыйны дом канца 19 стагоддзя.

Як распавялі ў праектнай арганізацыі «Intelstock Group», праект будзе рэалізаваны са зменамі. Міністэрства культуры не ўзгадніла шкляную частку і колеры.Рэканструкцыя закінутага будынка па адрасе Урыцкага, 5, які знаходзіцца каля абласнога ўпраўлення КДБ, пачалася ў канцы студзеня 2019. Планавалася, што ад старой пабудовы застанецца толькі частка фасада, але ў выніку будаўнікі з-за аварыйнасці аб’екта разабралі практычна ўсё.

Інвестар набыў будынак восенню 2016 года ўсяго за чатыры базавыя велічыні. Рэканструкцыя пройдзе на працягу 2019 года.

Даведка

Дом на Урыцкага, 5 быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі. Мае глыбокія скляпеністыя падвалы. У пачатку 20 стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сідранскі. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал НКВД, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі да пачатку 2000-х, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. дом знаходзіўся пад пагрозай зносу, у сувязі з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзіць знішчэнню дома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024