Сталі вядомыя самыя «сэксуальныя» галасы Беларусі

Кастынг на беларускую агучку герояў «Сэксу ў вялікім горадзе» падышоў да канца: свае галасы героям першага эпізоду культавага серыяла падораць 6 удзельнікаў і ўдзельніц. У вочным кастынгу прыняло ўдзел 50 чалавек. Як праходзіў адбор, можна даведацца з відэа.

www.youtube.com/watch?v=KT0-aqnupy8&feature=youtu.be

Праца над агучкай пачынаецца ўжо сёння, а прэм’ера серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску адбудзецца ў пачатку красавіка: убачыць першы эпізод можна будзе на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску».

Спіс пераможцаў і выніковае размеркаванне роляў выглядаюць наступным чынам:

Кэры — Таццяна Гладкая;

Саманта — Алена Ледаховіч;

Міранда — Алеся Ляўковіч;

Шарлота — Ганна Ліпай;

Містэр Біг — Аляксандр Крапіневіч;

Стэнфард — Андрэй Ляшчынскі.

За час правядзення адкрытага конкурсу арганізатары кастынгу атрымалі 417 заявак. У фінал прайшлі 50 лепшых: 14 хлопцаў і 36 дзяўчат. У спісе фіналістаў фігуравалі і досыць добра знаёмыя беларусам імёны і пазнавальныя галасы: напрыклад, самая першая ўдзельніца дзіцячага «Еўрабачання» ад Беларусі Вольга Сацюк. Ці адразу тры ўдзельнікі групы «Тани-Толкай»: Павел Клышэўскі, Павел Тараймовіч і Андрэй Заяц.

Падчас вочнага кастынгу ўдзельнікам неабходна было не проста агучыць відэафрагмент з пілотнай серыі першага сезона серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» з удзелам абранага персанажа, але і прадэманстраваць уменне падбудавацца пад «карцінку» на экране і,
што куды больш важна, пад характар ​​свайго героя або гераіні.

Хутчэй за ўсё арганізатары і журы праекта вызначыліся з кандыдатамі на мужчынскія ролі. А вось складаней за ўсё аказалася выбраць ідэальныя галасы для агучкі дзвюх гераінь серыяла — Міранды і Шарлоты.

«Мы віншуем усіх пераможцаў і жадаем ім цікавай і ўдалай працы над агучкай сваіх герояў, каб усе прыхільнікі серыяла „Сэкс у вялікім горадзе“ і карыстальнікі відэасэрвісу VOKA як мага хутчэй змаглі ацаніць вынік нашых сумесных намаганняў і пачуць, як іх любімыя персанажы загавораць па- беларуску», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.

Пераможцы конкурсу ўжо рыхтуюцца прыступіць да агучкі герояў пілотнай серыі «Сэксу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезону адбудзецца ў красавіку бягучага года на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па -беларуску».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024