5 сакавіка ў Іўе канфіскавалі буйную партыю самагонкі. У поле зрок праваахоўнікаў трапіў нідзе не працуючы жыхар гарадскога пасёлка Юрацішкі 1991 года нараджэння, паведамляе міліцыя.
У той дзень малады чалавек знаходзіўся ў нежылым доме ў вёсцы Верашчакі Іўеўскага раёна. На момант прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі грамадзянін займаўся вырабам самагонкі. Пры ператрусе дома было выяўлена 500 літраў самагонкі, 820 літраў самагоннай брагі і самагонны апарат.
Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек растлумачыў, што самагон ён вырабляў для асабістага спажывання. На дадзены момант праводзіцца праверка, самагон, брага і самагонны апарат канфіскаваныя.
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…
Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…