Людзі і справы

У Гродне праходзіць міжнародная малітва супраць антысемітызму і нацызму

Канферэнцыя «Устанем у праломе!» і міжнародная малітва супраць антысемітызму і нацызму праходзіць у Гродне 2 сакавіка ў пратэстанцкай царкве «Надзея». Яна аб’яднала вернікаў розных канфесій і дэнамінацый: баптыстаў, пяцідзесятнікаў, каталікоў і грэкакаталікоў, праваслаўных і месіянскіх яўрэяў.

Ва ўмовах нарастаючых антысеміцкіх настрояў у навакольным свеце хрысціянскія лідэры канфесій, разумеючы важнасць адзінства моляцца супраць духу антысемітызму і дабраслаўляюць яўрэяўскі народ. Такое рэлігійнае мерапрыемства праходзіць у Гродне другі год запар.

«Гэта ініцыятыва міжнародная, якая пайшла з Кіева, — распавядае арганізатар ў Гродне Яўген Калодзін. — Рух мае на ўвазе малітву супраць антысемітызму і нацызму. У Гродне на агульнацаркоўным узроўні мы праводзім малітву другі год запар. У гэтым годзе ў нас сабраліся прадстаўнікі 14 розных канфесій і абшчын Гродна і 7 прыезджых. Для нас такая малітва важная, мы выступаем за мір і за тое, каб наш рэгіён заставаўся здаровым, і па ранейшым такім шматкультурным і шматнацыянальным.

У свеце ў міжнароднай малітве супраць антысемітызму і нацызму прымае ўдзел каля 50 краін.

Мерапрыемствы ў царкве «Надзея» будуць праходзіць да 17:00.




Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024