Партыю срэбра на 13,5 тысяч беларускіх рублёў затрымалі на мытні

Буйную партыю ювелірных вырабаў меркавана з срэбра выявілі ў схованках аўтамабіля супрацоўнікі мытні, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Каштоўнасці меў намер перанесьці з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі» грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Ювелірныя вырабы ў 63 поліэтыленавых ўпакоўках былі схаваныя ад мытнага кантролю ў схованках, абсталяваных у рулявым коле і панэлі кіравання аўтамабіля «Honda Civic». Усяго выяўлена 2 266 бранзалетаў і ланцужкоў.

Сам грамадзянін пацвердзіў, што адмыслова схаваў каштоўнасці, каб не выплачваць належныя мытныя плацяжы.

Агульны кошт тавару склаў каля 13,5 тысяч беларускіх рублёў, а легкавога аўтамабіля «HondaCivic», як прадмета здзяйснення правапарушэння, — 5,8 тысяч беларускіх рублёў.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю, як утоеных тавараў, так і транспартнага сродку, што выкарыстоўваецца для незаконнага перамяшчэння. Партыя вырабаў знаходзіцца на экспертызе.

Падзяліцца
Меткі: грошымяжа

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024