Новыя знакі з’явяцца на ўездах у Гродна

Адзін з іх ужо ўсталяваны на М6 з мінскага напрамку. Ён падсветлены, як і знак на ўездзе ў Гродна з боку памежнага пераходу Брузгі. У планах гарадскіх уладаў распрацоўка новых знакаў на ўездах у абласны цэнтр з боку памежнага пераходу «Прывалка» ад мяжы з Літвой, а таксама на вуліцы Ткацкай з боку Аўгустоўскага канала, піша «Гродзенская праўда».

Знак на Скідзельскай шашы быў усталяваны задоўга да рэканструкцыі М6. Як паведамілі ў гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гэты паказальнік межаў горада страціў сваю актуальнасць. Пакуль не прынята канчатковае рашэнне аб рэканструкцыі стэлы на ўездзе ў Гродна з боку Азёр. На ёй намаляваная дзяржаўная ўзнагарода былога СССР. Стэла прыведзена ў парадак. Год таму на бетоннай стэлы ўсталявалі новае асвятленне, якое працуе ад энергіі сонца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024