Віртуальныя туры па ўсіх музеях будуць стварацца ў Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці плануецца алічбаваць экспазіцыі музеяў і прэзентаваць віртуальныя туры па іх. Пра гэта сёння на выніковай калегіі ўпраўлення культуры паведаміў журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзентацыя музеяў ў віртуальнай прасторы дазволіць выгадна прадставіць рэгіён на ўнутраным і знешнім турыстычных рынках, прыцягнуць у сферу новых гасцей.

— Тым больш што нам ёсць што паказаць. У вобласці нямала ўнікальных музеяў, пастаянна адкрываюцца новыя экспазіцыі. Напрыклад, толькі ў Гродзенскім раёне за апошні час адкрыліся музей пісанкі, музей беларускага ручніка, музей лялек і экспазіцыя мініяцюр значных архітэктурных аб’ектаў. Запланаваны адкрыцці новых музеяў і ў гэтым годзе, — адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён распавёў, што ў рэгіёне распрацоўваецца таксама мабільны дадатак, які раскажа пра найбольш цікавыя славутасці і месцы адпачынку ўздоўж асноўных трас рэгіёну. Цалкам рэалізаваць яго плануецца да верасня: гэта стане адным з падарункаў да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024