Пракуратура Гродна ўстанавіла, што кіраўнікі асобных прадпрыемстваў будаўнічай галіны на працягу 2017−2018 гадоў сістэматычна дапускалі запазычанасць па выплаце заработнай платы, аднак у дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi звесткі аб такой запазычанасці не адлюстроўвалі.
Пракуроры высветлілі, што бухгалтары ГП «Гродзенская СПМК-61», ГП «Гродзенская МПМК-146» і ГП «Гродзенскі завод ЖБВ» па ўказанні дырэктараў прадпрыемстваў не падавалі ў галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці інфармацыю аб запазычанасці і несвоечасовай выплаце заработнай платы, каб пазбегнуць адказнасці за парушэнні тэрмінаў.
Па ч.1 ст. 23.18 КаАП РБ прыцягнуты 2 службовыя асобы. У дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў пракуратура Гродна ўзбудзіла крымінальныя справы па ч.2 арт.427 КК РБ. Крымінальныя справы накіраваныя ў Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У статыстыку ўнесены неабходныя змены.
Дырэктару галаўнога прадпрыемства будаўнічых арганізацый — ГП «Гроднааблсельбуд» — пракурор Гродна Уладзімір Клішын унёс прадстаўленне, у якім запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства, у тым ліку ў сферы выплаты заработнай платы.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…