Навіны

У гродзенскай краме з’явіліся мілыя кубкі з раслінамі і цытатамі беларускіх пісьменнікаў

У цытатах ёсць назва той расліны, якая змешчана на кубку. Цяпер, папіваючы гарбатку, можна натхніцца творамі беларускіх пісьменнікаў і папоўніць лексікон.

Сярод пісьменнікаў - і класікі, і сучасныя аўтары. Гэта Максім Багдановіч, Пімен Панчанка, Уладзімір Дубоўка, Ларыса Геніюш, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Арсеннева, Ніл Гілевіч, Янка Купала, Генадзь Бураўкін. У іх творах узгадваецца пэўная расліна — медуніца, пралескі, папараць, касачы, шыпшына. Яна ж выяўлена на кубку.

Асобна ствараецца серыя «Лекавыя расліны». Для іх Кастусь Севярынец падрыхтаваў вясёлыя выказванні. Напрыклад, «Святаяннік робіць цуды — люд лякуе ад прастуды». Пакуль у гэтай серыі тры кубкі - з выявамі святаянніка, скрыпеня і дзьмухаўца.

— Па-першае, надыходзіць вясна і хочацца прыгажосці. Жанчынам хочацца нагадаць, што ўсё будзе квітнець, будзе 8 сакавіка і іншыя святы. Па-другое, гэта папулярызацыя нашых беларускіх пісьменнікаў. Хацелася таксама нагадаць, як гучаць назвы раслін на беларускай мове. Разам усё атрымалася, — кажуць Вольга і Сяргей Верамеенкі, гаспадары крамы. Таксама гэта нагадванне, што ў Беларусі шмат колераў, а не толькі белы і чырвоны.


У Гродне адкрылася «Адметнасць» — крама з нацыянальнай сімволікай


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024