Знайшлі хлопцаў, якія кралі ровары ў Гродне

У Гродне супрацоўнікі Ленінскага РАУС знайшлі групу маладых людзей, якія спецыялізаваліся на крадзяжах ровараў.

Два хлопцы 27 і 20 гадоў «працавалі» ў цёмны час сутак у пад’ездах шматпавярховікаў на тэрыторыі горада. Частка выкрадзеных імі ровараў былі з адмысловымі замкамі, але гэта не перашкодзіла зламыснікам іх выкрасці. На дадзены момант устаноўлена іх дачыненне да сямі крадзяжоў. Падазраваныя правяраюцца на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў аналагічнага характару.

Пяць ровараў яны заклалі ў ламбард, адзін прадалі на рынку, апошні - выкінулі праз непрыдатнасць да эксплуатацыі. Абодва маладых чалавека пакутуюць гульнявой залежнасцю, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024