Навіны

Суд над Марынай Золатавай у «cправе БелТА». Жывая трансляцыя

12 лютага ў судзе Завадскога раёна Мінска пачынаецца крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу t*t.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».

«Радыё С**бода» транслюе рэпартаж з судовай залі.

Працэс адбываецца ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Менску (праспект газеты «Праўда», 27), паведамляе «Радыё С**бода».
Справу Золатавай будзе весці суддзя Аляксандр Петраш, які, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды вядомым палітыкам, грамадскім дзеячам і актывістам.

Што трэба ведаць аб «справе БелТА»

«Справа БелТА» пачалася 7 жніўня 2018 году з ператрусаў у рэдакцыях парталу ТUT.BY i БелаПАН, а таксама ў кватэрах некаторых рэдактараў і журналістаў выданняў.

У той жа дзень былі затрыманыя галоўны рэдактар ТUT.BY Марына Золатава, рэдактары парталу Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік гэтага інфармагенцтва Тацяна Каравянкова. Акрамя таго, праваахоўнікі таксама затрымалі карэспандэнта радыёстанцыі «Нямецкая хваля» Паўла Быкоўскага і рэдактара інтэрнэт-сайту газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава.

Усе затрыманыя журналісты і рэдактары правялі ў ізалятары на завулку Акрэсціна па некалькі сутак. Іх адпусцілі на свабоду пасля некалькіх допытаў у Следчым камітэце.

Агульная прычына затрыманняў журналістаў - несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Большасць з іх падазравалі ў тым, што журналісты карысталіся парольным доступам да інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, не набыўшы доступ да платнага кантэнту ў агенцтва, а атрымаўшы пароль іншым шляхам.

За што судзяць Марыну Золатаву

Марына Золатава засталася адзінай абвінавачанай у «справе БелТА». Паводле версіі следства, яна дапусціла злачынства бяздзейнасці як кіраўніца сайту.


hrodna.life/2018/08/07/belta-obyasnila/


Галоўную рэдактарку T*T.BY абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўлення волі. Першапачаткова Марына Золатава таксама падазравалася паводле часткі 2 артыкулу 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») КК Беларусі. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. Але такое абвінавачанне з Золатавай знялі.

Следчы камітэт Беларусі двойчы адмовіў на хадайніцтвы Золатавай аб спыненні крымінальнага пераследу. Заканадаўства прадугледжвае магчымасць спынення крымінальнай справы ў тым выпадку, калі злачынца зрабіў правапарушэнне ўпершыню і яно не ўяўляе для грамадства вялікай небяспекі.

Усе астатнія фігуранты, 14 супрацоўнікаў розных СМІ, былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаны кампенсаваць прычыненую дзяржаве шкоду. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Падзяліцца
Меткі: відэазакон

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024