Горад

Абяцаюць найлепшыя дранікі ў горадзе: на Ажэшкі адкрылася кафэ з беларускім каларытам

На Ажэшкі з 10 лютага ў тэставым рэжыме пачало працу кафэ «Дранікі». Асноўнымі стравамі там з’яўляюцца беларускія дранікі, пяльмені, а ў якасці дэсерту бельгійскія вафлі з рознымі топінгамі і марозіва ўласнай вытворчасці. Акрамя гэтага ў кафэ прапануюць вялікі выбар гарачых, алкагольных і безалкагольных напояў.

Работы па ўладкаванні новага кафэ ў будынку пачатку XX стагоддзя на вуліцы Ажэшкі пачаліся яшчэ ўлетку 2018 года. Уладальнік пастараўся захаваць стыль і атмасферу дома. Інтэр'ер выкананы ў простых прыемных танах, якія выдатна суадносяцца з арыгінальнымі цаглянымі сценамі і незвычайна аформленымі столямі. У кафэ каля 20 пасадачных месцаў. Установа размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзалу і ў крокавай даступнасці ад галоўных турыстычных месцаў горада.

«Мы будзем прадаваць традыцыйную беларускую кухню, — распавядае загадчыца кафэ Таццяна Кульбей. — Асноўны ўпор робім на дранікі, паспрабуем іх зрабіць найлепшымі ў горадзе. Гатуем іх па нашых сакрэтных тэхналогіях, як звычайныя, так і з курыцай і ялавічынай. Іх асаблівасць у тым, што ўсе стравы падаюцца з жару — будзем гатаваць для кожнага кліента, а не проста разаграваць. Акрамя гэтага мы можам прапанаваць пяльмені ручной лепкі, шэсць відаў уласнай вытворчасці марожанага і бельгійскія вафлі.

Таксама ў кафэ ёсць вялікі выбар розных напояў, у тым ліку і алкаголю, асноўным з’яўляецца беларуская крамбамбуля. У будучыні ва ўстанове з’явяцца сняданкі і новыя стравы.

Адрас: Ажэшкі, 35а

Час працы:
ПН-ЧЦ — 11:00 — 23:00
ПТ-НД — 11:00 — 01:00

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024