Пад Гродна лось выбег на дарогу, урэзаўся ў аўтамабіль і збег з месца здарэння

7 лютага ў прыгарадзе Гродна зафіксавалі ДТЗ з удзелам лася. Прыкладна ў 15.40 дзяўчына кіравала аўтамабілем «БМВ» і рухалася з горада ў напрамку вёскі Квасоўка, як раптам бакавым зрокам яна заўважыла, як нешта набліжаецца і тут жа адчула ўдар у аўто. Удар прыйшоўся ў заднюю правую частку «БМВ», якіх-небудзь дзеянняў па прадухіленні сутыкнення дзяўчына распачаць не змагла, паведамляе ДАІ Гродна.

Пасля ДТЗ жывёла з месца здарэння збегла. Аўтамабілю ж былі нанесены механічныя пашкоджанні. Ніхто з людзей у гэтай аварыі не пацярпеў. Акрамя кіроўцы ў аўто больш нікога не было.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024