У Гродзенскай вобласці стала больш выпадкаў спакушэння дзяцей

Колькасць злачынстваў, звязаных з дзеяннямі сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, расце. Пра гэта «Вячэрняму Гродна» паведаміў начальнік УУС аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго словаў, толькі ў мінулым годзе па артыкуле 168 КК «Распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх» выяўлены 61 факт, распачатыя крымінальныя справы. У гэтым годзе ўзбуджана ўжо 13 крымінальных спраў за такія дзеі. Прычым 11 з іх учынены на тэрыторыі двух раёнаў вобласці - Смаргонскага і Ашмянскага. На думку Вадзіма Сіняўскага, рашэннем дадзенай праблемы можа быць прававое і палавое выхаванне моладзі. З такой ініцыятывай УУС плануе выйсці перад адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024