Апошнія гады музей Васіля Быкава на вуліцы Савецкай перажываў не лепшыя часы з-за адсутнасці спонсараў. У пачатку 2019 года стала вядома, што ён зачыняецца, а багатая экспазіцыя пераязджае ў музей Максіма Багдановіча.
Музей праіснаваў каля 20 гадоў, ён знаходзіўся ў пакоі плошчай 15 квадратных метраў на вуліцы Савецкай. Гараджане ў музеі бывалі рэдка, бо пра яго амаль ніхто не ведаў і папулярызацыяй ніхто не займаўся. А паглядзець там было на что: вялікая калекцыя кніг Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі і іншае.
«Трапіць у музей ужо нельга, мы зачыніліся, — распавядае былы бухгалтар музея Яўгенія Багданава. — Усю экспазіцыю перавозім у музей Максіма Багдановіча. Захварэў наш наглядчык, ляжыць. Плаціць арэнду і камунальныя паслугі нам проста не было чым. Дзяржава не дапамагала, у месяц у нас выходзіла 90 рублёў. Мы хадзілі ў выканкамы па дапамогу, але нічога не дамагліся».Плануецца, што ў музеі Максіма Багдановіча экспазіцыя прысвечаная Васілю Быкаву адкрыецца вясной.
Вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў пражыў у Гродне больш за 20 гадоў і напісаў тут шмат твораў, якія чытаюць і шануюць ва ўсім свеце.
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…