«Нёман» буйна саступіў «Тарпеда» і заняў другое месца на турніры «Белазавец»

У суботу 2 лютага гродзенскі «Нёман» праводзіў апошні матч на турніры «Белазавец» у Жодзіне. Гульня з гаспадаром «Тарпеда-БелАЗ» скончылася для гродзенцаў моцнай паразой — 4:1. У выніку кубак застаўся ў Жодзіне, а «Нёман» заняў другое месца.

На турніры ў Жодзіне каманда Ігара Кавалевіча правяла тры матчы. У першым паядынку, «Нёман» быў мацней за «Icлач» — 4:0. У другім матчы «Нёман» згуляў 1:1 з латышскім «Даўгаўпілсам». А ў заключным матчы жоўта-зялёныя гулялі з гаспадарамі турніру «Тарпеда-БелАЗ» і буйна прайгралі - 4:1.

У выніку ў турніры «Нёман» заняў другое месца з 4 ачкамі ў актыве.

«Тарпеда-БелАЗ» — 9 ачкоў
«Нёман» — 4
«Icлач» — 3
«Даўгаўпілс» — 1

Падчас турнiру трэнерскі штаб «Нёмана» праглядаў шэраг новых гульцоў, некаторыя з іх ужо знаёмыя гродзенцам: Аляксандр Пазняк, Гулгіжыт Алыкулаў, дзмітрый Барысаў (ужо падпісаны катракт), Павел Ахрамчук, Дзмітрый Бубноў, Яўген Пракопчык, Эбука Абідміке Вінсэнт, Сума Ібрагіма Соры.

Пасля турніру «Белазавец» гродзенская каманда вяртаецца ў Гродна. На 9 лютага ў «Нёмана» запланавана гульня з «Гарадзеяй», а потым з 14 па 16 лютага падапечных Кавалевіча чакаюць тры запар гульні супраць «Жальгірыса», «Тракая» і мінскага «Тарпеда». З гарадзейцамі «Нёман» згуляе ў Мінску, а астатнія матчы пройдуць у Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024