Людзі і справы

У Гродне з’явілася першая велакавярня

Велакавярню «вike cup» запусцілі гродзенцы Ягор і Аляксей. З 1 лютага яна працуе ў гандлёвым доме «Нёман». З пацяпленнем хлопцы плануюць выязджаць на вуліцы горада і на розныя фестывалі.

Кажуць, першыя велакавярні з’явіліся ў Нідэрландах. Гродзенцы падгледзелі ідэю ў Італіі.

«Я адпачываў у адным з гарадоў Італіі і ўбачыў велакавярню, якая ехала па вуліцы. Ідэя мне спадабалася, прапанаваў сябру зрабіць нешта падобнае ў Гродне», — кажа Аляксей. Гэта заняла ў гродзенцаў 1,5 месяца.

«Мы спецыяльна заказвалі мэблю, а астатняе — раму і дэталі ад ровара — рабілі самі. Праект абыйшоўся ў прыстойную суму, — распавядаюць хлопцы. — Пра франшызу пакуль не думаем, хочам самі папрацаваць. Мы — аматары кавы, гэты праект запусцілі для сябе і іншых людзей. Хочам прыходзіць на працу і атрымліваць задавальненне».

У Беларусі ўжо ёсць некалькі падобных праектаў, але не ўсе яны мабільныя. Гродзенцы ў летні перыяд плануюць выязджаць на вуліцы горада. З гэтай нагоды яны цяпер вядуць перамовы з гарвыканкамам.

«Гэта працаёмкі працэс, бо навінка для горада. Але ў нас ёсць вялікае жаданне выехаць на вуліцы Гродна і на фестывалі. У халодную пару плануем пастаянна знаходзіцца ў гандлёвым доме «Нёман», — распавялі хлопцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024