Мінінфарм: У Беларусі не забароненыя выявы канопляў

У пятніцу, 25 студзеня, шэраг навінавых рэсурсаў паведаміў, што ў Беларусі нібыта забароненыя выявы канопляў. Усе яны спасылаліся на адпаведнае сцверджанне Пятра Маркелава, актывіста руху «Легалайз Беларусь». А ён пачуў такую інфармацыю ад «прадстаўнікоў МУС і Мінінфарма» у судзе, на якім імкнуўся аспрэчыць блакіроўку свайго рэсурса, піша «Наша Н**а».

«Прадстаўнікі МУС сказалі, што на выявах [на сайце] прысутнічае лісце канопляў, і што на фота дзеці ідуць каля нашага пікету, і што на фота ёсць я ў майцы з выявай канопляў. І на нашае пытанне — дык, а дзе прапаганда? — адказалі, што наш сайт агулам прапагандысцкі, а канкрэтна прапагандай з’яўляюцца гэтыя выявы на скрыншотах. Прадстаўніца Мінінфарма казала, што любыя выявы наркотыкаў прапагандуюць іх ужыванне, калі там жа ж не ўтрымліваецца папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне [юрыдычна ўжыванне ў Беларусі не забаронена — «НН"]», — заявіў Пятро Маркелаў у каментары The Village.


У Беларусі забаранілі выявы канопляў


Актывіст Пятро Маркелаў, які займаецца ў Беларусі прасоўваннем легалізацыі марыхуаны

«Наша Н**а» звярнулася ў Міністэрства інфармацыі з просьбай растлумачыць, ці cапраўды выявы канопляў забароненыя, якім актам гэтае пытанне рэгулюецца, калі ён прыняты, ці мае зваротную сілу і якая прадугледжана адказнасць за парушэнне.

Намеснік міністра Павел Лёгкі зняпраўдзіў сцверджанне, што ў Беларусі забароненыя выявы канопляў і пераконвае, што гісторыя адбылася не так, як падае іншы бок.

«Юрыст Міністэрства інфармацыі пасля завяршэння нервовага суда выказала свой асабісты погляд на сітуацыю. Думка была такая: ёсць краіны, дзе выява наркатычных сродкаў або раслін суправаджаецца маркіроўкай узроставага цэнзу. Яна сказала, што і Беларусі, магчыма, варта прыгледзецца да сусветнага досведу і суправаджаць такія выявы ўказаннем на небяспечнасць», — сказаў Лёгкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024